15.09.2008 / 13:56

Пазьняк: засталося толькі абняцца з Лукашэнкам 38

Лідэр КХП‑БНФ выступіў з заявамі, у якіх чарговым разам заклікае байкатаваць парлямэнцкія выбары, якія маюць прайсьці 28 верасьня.

Лідэр КХП‑БНФ выступіў з заявамі, у якіх чарговым разам заклікае байкатаваць парламенцкія выбары, якія маюць прайсьці 28 верасня.

Зянон Пазьняк даводзіць актуальнасьць байкоту ў новых умовах, калі беларускія ўлады заняліся сур’ёзным манэўраваньнем паміж Захадам і Расеяй.

«Расейцам і Лукашэнку патрэбная легітымная «палата». Першым — каб замацаваць працэс і вынікі акупацыі Беларусі; другому — каб зьняць з сябе адказнасьць. Таму йдзе дэмагогія пра «дэмакратычныя» выбары і адначасна жорстка душацца нават мінімальныя магчымасьці вольных выбараў. Эўропа, старая філісьцерская Эўропа, якая баіцца пераплаціць, якую адкрыта дураць і хочуць ашукаць, прыкідваецца, што ўсяму гэтаму ашуканству верыць і робіць выгляд, што ёй прыемна. Яна гатовая ўжо заранёў прызнаць фальсыфікат і недэмакратычныя выбары за дэмакратычныя», — даводзіць Пазьняк.

Паводле яго, «Мілінкевіч, які вызначыў сабе асобнае месца ў апазыцыйным вертэпе, пераўзышоў усіх і заклікаў «апазыцыю» «пабудаваць дыялёг Эўразьвязу з рэжымам» і «дванаццаць пунктаў, выстаўленых (рэжыму) Эўракамісіяй, скараціць да трох». Ён падкрэсьліў, што гэтая «палітыка павінна адбывацца пры ўдзеле апазыцыі». Словам, засталося толькі абняцца з Лукашэнкам».

Такім чынам, кажа Зянон Пазьняк, «усе» хочуць расплаціцца за меркаваны «геапалітычны выбар» Лукашэнкі (які скончыцца адразу, пасьля выбараў) прызнаньнем фальшывых выбараў за сапраўдныя».

Палітык заклікае: «Грамадзяне! Ня йдзіце на фальшывае галасаваньне! Ня дайце сябе скарыстаць для ашуканства ні лукашэнцам, ні Маскве, ні бюракратычнай Эўропе, якая, мяркуючы па паводзінах, ужо намерваецца прызнаць фальшывыя выбары. Не давайце ім гэтай магчымасьці. Толькі байкот галасаваньня можа паўстрымаць і філісьцерскую Эўропу, і прамаскоўскі рэжым. Ніхто на фальшывыя выбары!»

Максім Косьцін, belmy.info

0
Кот / Адказаць
15.09.2008 / 15:17
Пазьняк адзiны, хто рупiцца на нашыя беларускiя iнтарэсы. Толькi Байкот!
0
Vaidas / Адказаць
15.09.2008 / 15:41
Насьледуйма ж прыкладу Зянона – ані кроку з цёплае канапы! А злачынны рэжым сам па сабе абрынецца, і ўлада ўпадзе ў рукі дэмакратыі
0
craz / Адказаць
15.09.2008 / 15:48
Ну што казаць, як заўжды ў кропку.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру