EPA

EPA

Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП, лібералы) выйшла з перамоваў аб стварэнні кіруючай парламенцкай кааліцыі ў Германіі. Пра гэта ў панядзелак, 20 лістапада, паведамляе нямецкі Spiegel.

Лідар СвДП Крысціян Лінднэр растлумачыў, што ў адваротным выпадку партыя вымушана была б адмовіцца ад сваіх перакананняў і прынцыпаў, таму для яе «лепш не кіраваць, чым кіраваць няправільна».

Услед за лібераламі ад удзелу ў фарміраванні кааліцыі адмовіліся і сацыял-дэмакраты. Затым такое ж рашэнне прынялі і «Зялёныя».

Канцлер Ангела Меркель выказала шкадаванне з-за такога зрыву перамоваў. Паводле яе слоў, гэтая сітуацыя - нагода задумацца пра тое, што адбываецца ў краіне. Яна мае намер у бліжэйшы час праінфармаваць аб усім прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера.

Не выключана, што Нямеччыну чакаюць новыя выбары, а чацвёрты тэрмін Меркель пад пытаннем, дадае Бі-бі-сі.

Прынамсі няздольнасць стварыць кааліцыю большасці ў парламенце звяжа рукі Меркель. Аслабленаму ўраду прыйдзецца асцярожнічаць з боязі разгубіць рэшткі папулярнасці.

Акрамя таго, адсутнасць шырокай падтрымкі дома падарве былы аўтарытэт Меркель у Еўропе, дзе да гэтага часу лідар найбуйнейшай эканомікі ЕС грала ключавую ролю ў забеспячэнні адзінства блока ў такіх балючых пытаннях, як захаванне санкцый супраць Расіі або ўрэгуляванне доўгу Грэцыі.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0