03.12.2017 / 12:34

Лекцыя Ганны Бутырчык пра кнігу «Атлант расправіў плечы» Айн Рэнд 5

«Атлант расправiў плечы» — адна з самых супярэчлівых кнiг ХХ стагоддзя, у якой пiсьменнiца спрабуе паказаць свет, з якога знiкнуць людзi, здольныя думаць i прымаць самастойныя рашэннi. Недасканалы (з пункту гледзiшча паэтыкi i мовы) раман, якi рэдка ўключаюць у класічныя курсы па літаратуры нават у ЗША, тым не менш нязменна прыцягвае чытацкую ўвагу i згадваецца сярод самых уплывовых твораў сучаснасцi.

Адарваныя ад жыцця фантазii цi знакавая кнiга для думаючых людзей? Вытворчы раман цi культавы твор, які мяняе светапогляд? Графаманскi хлам цi кнiга, якую абавязаны прачытаць кожны паспяховы чалавек? Палярнасць ацэнак правакуе новыя хвалi цiкавасцi да «феномену» Айн Рэнд, пра які распавядзе кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык.

Лекцыя адбудзецца 4 снежня ў 19:00 у прасторы Space — вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: http://bezkassira.by/admetnyj_ltaraturnyj_lekcy_20-3146/

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта сёмая з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster.

За навінамі праекта сачыце ў суполцы: https://www.facebook.com/booksterby/

Інфа па тэлефоне +375291060454

1
Свидетель / Адказаць
04.12.2017 / 15:32
Никогда не въезжал в указики.законы и декреты Лукашенко,они,неподдавались никакой логике,прочитал книгу ,и все стало на свои места,особенно советую бизнесменам.вас по отдельности передавят,короче читайте......
0
lazy-bones / Адказаць
06.12.2017 / 10:24
ці плянує хто відос зварґаніць дзєля ют'юба?...
0
)) / Адказаць
06.12.2017 / 15:15
можа быць або "пункт/кропка гледжання", або гледзішча! а пункт гледзішча - масла масленае ( слова гледзішча само па сабе азначае "месца, кропка погляду".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру