20.12.2017 / 11:29

Апублікавана ВІДЭА смяротнай аварыі на Кастрычніцкай плошчы — следчыя шукаюць кіроўцу-сведку 20

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справа аб аварыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, у выніку якой была смяротна траўмаваная дзяўчына.

ДТЗ адбылося 20 чэрвеня 2017 года прыблізна ў 2:10 хвілін на праспекце Незалежнасці: аўтамабіль таксі Volvo S80 здзейсніў наезд на пешахода.

З відэазапісу вынікае, што за некалькі секунд да аварыі дзяўчыну аб'ехаў легкавік цёмнага колеру. У гэты ж час да яе з тратуара звярнуліся міліцыянты. Найхутчэй, у момант здарэння дзяўчына глядзела на праваахоўнікаў, а не на таксі.

У мэтах вызначэння ўсіх абставінаў гэтага здарэння следчыя просяць адгукнуцца кіроўцу цёмнага легкавіка. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 389-53-50, 8 (029) 170-20-06, 8 (033) 333-68-16.

2
Люстэрка / Адказаць
20.12.2017 / 11:43
Арыгінальна міліцыянты "папярэджваюць аварыі". Далі б ёй спачатку дайсці да бяспечнага тратуару, а потым пачалі свае наезды і запалохванні. Бачна па відэа, што ідуць як цары, з мэтай паказаць сваю ўладу, а не выратаваць чалавека.
4
ром / Адказаць
20.12.2017 / 11:53
ну мент и виноват!! базары разводит посреди дороги!! 
2
Змiцер / Адказаць
20.12.2017 / 12:00
Менты виноваты, она стояла на другой полосе, а они позвали ее под машину.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру