36-гадовы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб распавёў пра свае планы на будучыню.

«У маім узросце хачу атрымліваць задавальненне. Так, яшчэ хачу пагуляць, але не так, каб змагацца за выжыванне. Можа, нешта экзатычнае. Паглядзім. Агент займаецца гэтым, прапановы паступаюць. Трэба выбраць так, каб было зручна па пражыванні і каб мне было цікава», — сказаў Глеб у эфіры «Спорт-кадра» на «Беларусь 5».

Апошні раз Глеб гуляў у афіцыйным матчы ў маі. Было гэта ў складзе «Крылаў Саветаў». Сярод «экзатычных» лігаў раней называліся, напрыклад, Індыя, Кітай і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0