01.02.2018 / 12:02

У Зэльвенскім раёне дзевяцігадовы хлопчык застаўся без нагі пасля выпадку на ферме 1

Выпадак адбыўся вечарам 6 снежня на малочна-таварнай ферме ў Зэльвенскім раёне, паведамляе sk.gov.by

Хлопчык 2008 года нараджэння прыйшоў на працу разам з бацькам. У нейкі час застаўся ў памяшканні адзін, спатыкнуўся і паваліўся. У выніку нага трапіла ў стужку транспарцёра гноевыдалення і была заціснута паваротнай зорачкай.

Хлопчыка аператыўна даставілі спачатку ў раённую, а затым абласную бальніцу. Аднак у яго развіліся ўскладненні, узнікла пагроза жыццю, у выніку ўзнікла неабходнасць ампутацыі нагі, паведамляе прэс-служба СК.

Зэльвенскім раённым аддзелам СК прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да 52-гадовай загадчыцы малочна-таварнай фермы па факце службовай нядбайнасці, якая прывяла да цяжкіх наступстваў (арт.428), што выявілася ў допуску старонніх у памяшканне фермы, а таксама не прыняцці захадаў па абсталяванні транспарцёра ахоўным кажухом.

5
А / Адказаць
01.02.2018 / 13:22
Пффф а што ён там наогул рабіў то?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру