06.02.2018 / 18:03

Толькі за 1 тыдзень ва Украіне на адзёр захварэлі 930 чалавек 27

У пяты тыдзень 2018 года ва Украіне на адзёр захварэлі 930 чалавек, а адзін чалавек памёр з-за ускладненняў гэтай хваробы, паведамляе Укрінфарм.

Па стане на 2 лютага за 5 тыдзень 2018 года на адзёр захварэлі 930 чалавек — 295 дарослых і 635 дзяцей. Усяго на працягу пяці тыдняў 2018 года на адзёр захварэлі 3554 чалавекі, з іх 1165 дарослых і 2389 дзяцей.

Напярэдадні, 5 лютага, пацвердзіўся яшчэ адзін смяротны выпадак — у Івана-Франкоўскай вобласці 25-гадовая жанчына памерла ад ускладненняў, выкліканых адром.

Усяго з пачатку 2018 года ад адру памерлі чацвёра людзей — двое дзяцей і столькі ж дарослых.

37
Pich / Адказаць
06.02.2018 / 18:08
Даскакаліся ... Пачынаюць канцы адкідваць праз Адзёр ...
40
Са / Адказаць
06.02.2018 / 18:27
А колькі людзей захварєла на дыябет і рак, колькі померла ад гєтага?
3
ярослав / Адказаць
06.02.2018 / 19:40
Рэд. дзякуй
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру