13.02.2018 / 11:01

10 прычын пабачыць мюзікл «Чарадзей» 17 лютага

Моладзевы тэатр эстрады (вул.Маскоўская, 18а). Пачатак а 19:00.

Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае новую сяброўку ў сучасную Беларусь. Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць — магчыма ўсё.

Такі кароткі змест мюзікла «Чарадзей», лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў. 17 лютага пастаноўку пакажуць у Мінску, у Моладзевым тэатры эстрады.

«Беларусі патрэбен праект, у якім бы з дапамогай сучаснага тэатра і сучаснай музыкі была б «заміксаваная» гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая знакавая яе частка. Гэта добра для прэзентацыі замежнікам, і дзеля таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, а адным з самых знакамітых, безумоўна, з'яўляецца Чарадзей», —адзначае стваральнік праекта Раман Арлоў.

Такім чынам, 10 прычынаў схадзіць на «Чарадзея»

  1. Прыгожыя дзяўчаты з хора.
  2. Сапраўдныя рокеры з гурта «Ў нескладовае», які выконвае ролю аркестра.
  3. Гэты мюзікл — адзіны тэатральны праект пра нашага славутага Усяслава Чарадзея.
  4. Паводле п'есы — і паводле рэальнай гісторыі Чарадзея — Усяслаў ніколі не здраджваў інтарэсам сваёй зямлі. Актуальна для сучаснай беларускай гісторыі! Варта ўспомніць што адбывалася 1000 гадоў таму.
  5. Неверагодная харэаграфія.
  6. Можна будзе сфатаграфавацца ў воўчым футры разам з артыстамі мюзікла.
  7. Цудоўная магчымасць адсвяткаваць 14 лютага (з невялікім спазненнем) і Масленіцу адначасова.
  8. Добрая нагода паказаць театралізаваную гісторыю Беларусі замежнаму сябру.
  9. Проста — а чаму б і не?
  10. Да таго ж, гэта субота!

У продажы абмежаваная колькасць квіткоў.

Яны каштуюць ад 15 да 25 рублёў.

Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру