19.02.2018 / 12:45

У электрычцы Барысаў — Мінск памёр машыніст 5

railway.info

У нядзелю каля станцыі Жодзіна-Паўднёвае стала кепска машыністу электрычкі. Памочнік і медыкі хуткай спрабавалі яго выратаваць, але не здолелі.

Паводле неафіцыйных дадзеных, 45-гадовы машыніст электрычкі страціў прытомнасць і памёр. Аб гэтым паведамляецца ў групе «Тыповы Барысаў» ў сацcетках.

Пасажыры ўдакладнілі, што прыкладна ў 14.45 цягнік па маршруце Барысаў—Мінск пад'язджаў да станцыі, але рэзка спыніўся не даехаўшы да платформы.

«Спачатку падумаў, што кагосьці збілі. Але памочнік пачаў паведамляць па ўсім цягніку: «Калі ёсць работнікі медыцынскай дапамогі, тэрмінова прайдзіце ў першы вагон», — распавёў Уладзіслаў.

Пазней медыкі хуткай спрабавалі «адкачаць» машыніста, але беспаспяхова.

З-за інцыдэнту пасажыры змаглі працягнуць свой шлях праз 45 хвілін на іншым цягніку.

0
Люстэрка / Адказаць
19.02.2018 / 13:00
Дзе Шчоткіна з яе "круціцесь на двух работах" і павышэннем пенсійнага ўзросту?
0
чухонец / Адказаць
19.02.2018 / 13:07
"трёхкорпусный плуг" не каждому под силу .
0
Паляк / Адказаць
19.02.2018 / 14:00
Началось! Мрут не отходя от станка! Да ещё и так рано....соболезнования.....
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру