У кастрычніку 2017 года сталічная міліцыя затрымала маладога чалавека, падазраванага ў забойстве. Яго заўважыў таксіст, які ўбачыў, што ў цемры нехта цягне дзяўчыну па зямлі.

Калі таксіст спыніўся, мужчына збег. Дзяўчына была мёртвай.

Вядома, што забітую дзяўчыну звалі Алеся Буцько. Ёй быў 21 год. Алеся родам з Гомельскай вобласці, але апошнім часам жыла ў Мінску. Працавала ў адным з аддзяленняў «Беларусбанку» і вучылася на завочным у БДЭУ на ўлікова-эканамічным факультэце.

Затрыманы — беспрацоўны 21-гадовы ўраджэнец Ашмянскага раёна.

І вось Следчы камітэт распавёў падрабязнасці здарэння.

Аказваецца,падазраваны пазнаёміўся з Алесяй за 5 дзён да той ночы. І адразу адчуў сімпатыю да дзяўчыны.

У выніку ён запрасіў яе ў здымную хату па вуліцы Весніна. Там збіў і згвалціў, а пасля задушыў.

Фота — Следчы камітэт

Фота — Следчы камітэт

Затым збіраўся інсцэнаваць разбойны напад на пацярпелую, для чаго вынес цела забітай у лесапаркавую зону побач з домам і раскідаў яе рэчы. Але яго заўважыў таксіст.

Фота - Следчы камітэт

Фота - Следчы камітэт

Цяпер крымінальная справа перададзена ў суд.

Мужчыну пагражае расстрэл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?