Краявіды Усходняй Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці расследуе трагікамічную справу.
Чытайце таксама: «Шкада было людзей» — старшыня сельвыканкама растлумачыла, чаму складала пратаколы на вяскоўцаў і сама плаціла штрафы
Як выявілася, старшыня аднаго з сельвыканкамаў Мсціслаўскага раёна выпісвала штрафы адвольным вяскоўцам… і сама сплачвала іх.
Навошта?!
Каб стварыць бачнасць актыўнай працы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, бо іначай яе саму маглі б прыцягнуць да адказнасці за бяздзейнасць.
Такім чынам за 2015-2016 гады ініцыятыўная жанчына склала пратаколы на 13 адвольна абраных ахвяр.
Пакаранне дала ім мінімальнае — 0,1 базавай велічыні. Сама сплаціла штрафы і занесла звесткі аб правапарушэннях ў адзіны дзяржаўны банк даных. На гэтым яна і пагарэла.
За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі жанчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.