16 кастрычнiка адзначаецца сусветны Дзень Шэфа. Прайшло роўна паўстагоддзя, як гэтае свята было прапанавана для адзначэння амерыканскай сакратаркай, а ў 1962 годзе яго нават афiцыйна зацвердзiлi — спачатку толькi ў штаце Ілiнойс, але неўзабаве i ў многiх краiнах свету.
Цяпер Дзень Шэфа святкуюць увогуле ўсе кiраўнiкi i падначаленыя, хто толькi ў курсе iснавання падобнага свята. У Расii, напрыклад, апошнiя некалькi гадоў нават уручаецца прэмiя «Шэф года».

Адмыслова да свята эксперты рэкрутынгавых кампанiй склалi своеасаблiвы рэйтынг, у якiх краiнах свету падначаленыя больш за ўсё задаволеныя сваiмi босамi. У апытаннi бралi ўдзел менеджары сярэдняга звяна з 28 краiн свету, ацэньваючы якасцi кiраўнiцтва па шкале ад 1 да 10. варта адзначыць, што найбольшыя i найменшыя балы не былi выстаўлены ў нiводнай краiне. Аказваецца, найбольшай сiмпатыяй карыстаюцца шэфы ў Мексiцы (ацэнка 7,6), ЗША (7,3) i Канадзе (7,2). У Еўропе вельмi станоўча ставяцца да сваiх начальнiкаў iрландцы, бельгiйцы i галандцы (6,7—7 балаў). Апошнiя ж месцы ў мiжнародным рэйтынгу лаяльнасцi занялi шэфы з Германii, Iталii, Турцыi i Швецыi.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?