Расійскі чарнасоценскі партал ІА Rex паведаміў сваім чытачам пра папраўкі ў беларускі закон аб СМІ. На думку ІА Rex, дадзеныя папраўкі, у прыватнасці неабходнасць ідэнтыфікаваць усіх карыстальнікаў, якія пакідаюць каментары пад артыкуламі, з'яўляюцца пазітыўнымі.

Чарнасоценцы лічаць, што гэты закон зможа абараніць грамадзян ад міфічнай «русафобіі», якая нібыта масава прысутнічае ў беларускай інфармацыйнай прасторы:

«З улікам таго, што мясцовыя нацыяналісты на форумах і артыкульных абмеркаваннях на розныя тэмы вядуць ашалелую русафобскую прапаганду, пішуць адкрытыя абразы ў адрас Расіі і рускіх, на якія той жа Мінінфарм ніяк не рэагуе, то зараз, прасцей кажучы, схавацца за нікам у мясцовых русафобаў не атрымаецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?