Reuters.com
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура вырашыў пачаць сваю перадвыбарчую кампанію з сустрэчы з шаманамі.
У нацыянальным парку Ла Льёвісна Мадура сустрэўся з групай дзяцей і шаманаў. Яны блаславілі яго, пасля чаго венесуэльскі прэзідэнт, па яго ж словах, адчуў сябе «абноўленым» і атрымаў новыя сілы.
У ходзе прэс-канферэнцыі Мадура запэўніў журналістаў, што ён «моцны як ніколі». Ён таксама назваў сябе чалавекам з вопытам, а не пачаткоўцам, якім быў пяць гадоў таму.
Выбары прэзідэнта Венесуэлы адбудуцца 20 мая. У краіне — моцны эканамічны крызіс і гіперінфляцыя.
0
0
0
0
0
0