Футбалісты і трэнерскі штаб БАТЭ вырашылі павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і суайчыннікаў з 9 Маем невялічкім ролікам, напрацягу якога футбалісты і Алег Дулуб чытаюць верш Пімена Панчанкі «Дзяўчаты мыюць танк…». Атрымалася даволі пранікнёна.

Дзяўчаты мыюць танк
Ля Дома афіцэраў. 
Стаіць герой атак 
На пастаменце шэрым. 

Даўно закончан бой,
I танк астыў ад злосці,
Стаў славай гарадской 
I часткай прыгажосці. 

Дзяўчаты мыюць танк, 
Смяюцца без прычыны,
Смяюцца проста так,
Бо сонца за плячыма, 

Бо ўжо ў садах балююць
Шпакі,
Бо дзень іскрысты,
Бо танк фатаграфуюць
Замежныя турысты… 

А збоку на дзяўчат
У нейкім неспакоі 
Глядзіць былы салдат
З апаленай шчакою

Відэа fcbatetv

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?