Чытач «Нашай Нівы» даслаў фота, зробленае ў гродзенскім аддзяленні ВТБанка па вуліцы Антонава, 21.

«Чаму там вісіць расійскі герб?», — спытаў ён. 

Адказ выйшаў празаічны — у адным памяшканні з банкам знаходзіцца консульскі пункт Расіі. 

Пад тым гербам сядзіць консульскі работнік, упаўнаважаны прымаць ад грамадзян Расіі заявы па пытаннях, звязаных з дакументамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0