Акцыя ў Алматы 10 мая

Акцыя ў Алматы 10 мая

У Астане і ў Алматы 10 мая дзясяткі людзей выйшлі на несанкцыянаваныя пратэсты ў падтрымку грамадзян, што пераследуюцца па палітычных матывах.

Дзясяткі людзей сабраліся ў Астане на вуліцы Касманаўтаў, побач з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі еўрапейскіх дзяржаў., Яны скандавалі: «Свабоду палітвязням!», «Бастандық!» («Свабоду!»), «Ганьба!»

У Алматы раніцай дзясяткі людзей прыйшлі на пешаходную вуліцу, прылеглую да тэатра оперы і балета. Яны трымалі ў руках плакаты з партрэтамі палітвязняў і заклікамі спыніць катаванні.

Алматы, 10 мая

Алматы, 10 мая

У абодвух гарадах акцыі суправаджаліся затрыманнямі. Некаторых з удзельнікаў акцый супрацоўнікі паліцыі заштурхалі ў службовыя аўтобусы. У Астане жанчына, якую вялі да аўтобуса разам з падлеткам (магчыма, яе сынам), крычала: «Ён жа маленькі, вы што! Яму ж 12 гадоў!»

У Алматы затрымана больш за 70 чалавек. Сярод тых, каго затрымалі на шматлюднай вуліцы, былі і выпадковыя мінакі, якія абураліся дзеяннямі паліцэйскіх.

***

Напярэдадні праваабаронцы паведамілі, што каля дзясятка грамадзянскіх актывістаў і шараговых грамадзянаў выкліканыя або падвергнутыя прыводу ў паліцыю напярэдадні акцый, арганізатарам якіх выступіў забаронены ў краіне рух «Дэмакратычны выбар Казахстана» (ДВК), заснаваны былым банкірам Мухтар Аблязавым — крытыкам казахстанскіх уладаў, што збег за мяжу. У сакавіку суд у Астане назваў ДВК экстрэмісцкай арганізацыяй.

Акцыі пратэсту, па словах удзельнікаў, прымеркаваны да прыбыцця ў Казахстан афіцыйнай місіі Еўрапарламента, што, як чакаецца, правядзе ацэнку выканання Астаной умоў Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж ЕС і Казахстанам. Адной з кантрольных пунктаў пагаднення з'яўляецца забеспячэнне захавання правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у Казахстане.

Праваабаронцы нярэдка крытыкуюць прэзідэнта Нурсултана Назарбаева за падаўленне іншадумства, асноўных свабод і кажуць пра наяўнасць палітычных зняволеных у турмах. Улады Казахстана адмаўляюць падаўленне іншадумства і свабод і кажуць, што палітвязняў у краіне няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?