14.05.2018 / 15:46

У Мінску здарыліся перабоі з вакцынай ад туберкулёзу 4

Бацькі немаўлят, якім трэба рабіць прышчэпку БЦЖ (супраць туберкулёзу), сутыкнуліся з праблемай: у сталіцы няма вакцыны.

Загадчыца дзіцячага аддзялення 1-га гарадскога супрацьтуберкулёзнага дыспансера Марына Леўчанка патлумачыла «Нашай Ніве»: «Сапраўды, бацькам, якія хацелі гэтымі днямі зрабіць дзіцю БЦЖ, дактары вымушаныя былі адмовіць. Прычына — закончыўся тэрмін прыдатнасці вакцыны. А вакцыну тую ў Беларусі не вырабляюць, прывозяць з Расіі, таму і здарыўся такі перабой».

Калі вакцына паступіць у паліклінікі, пакуль невядома.

Прычым немагчымасць зрабіць БЦЖ азначае, што ссоўваецца і графік наступных вакцынацый.

На пытанне, як засцерагчы сваё дзіця ад інфекцыі, пакуль вакцыны няма, Марына Леўчанка адказала: «Берагчы сябе і дзіця, менш хадзіць з дзіцячым вазком у гандлёвых цэнтрах, пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей».

Наталля Тур

0
szalinka / Адказаць
14.05.2018 / 16:00
бцж колюць у радзільнях звычайна
0
Шос!!! / Адказаць
14.05.2018 / 17:02
В любом случае чьим детям нужно там все хватит и в срок! А вот не голубых кровей а хомячковых уж извините извините… как повезет
0
Denis / Адказаць
14.05.2018 / 17:40
не упершыню. год назад таксама не маглi зрабiць прышчэпку
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру