15.05.2018 / 11:48

«Мінсктранс» паказаў аўтаматы па продажы талончыкаў ФОТА 15

На выставе «ТІБО 2018» «Мінсктранс» паказаў аўтаматы па продажы талончыкаў на праезд. Першыя чатыры экзэмпляры могуць з'явіцца ў сталіцы ўжо ў наступныя месяцы.

Як распавёў TUT.BY намеснік генеральнага дырэктара «Мінсктранса» Іван Васільевіч Жук, узоры аўтаматаў былі выраблены ў Польшчы і цяпер праходзяць у нас сертыфікацыю. Пасля яе і адпаведных узгадненняў першыя чатыры прылады з'явяцца ў самых ажыўленых кропках горада. У выпадку паспяховага тэставання будзе прынята рашэнне аб іх далейшых закупках.

Аўтаматы працуюць толькі з банкаўскімі карткамі, з іх дапамогай можна купляць талончыкі, а таксама папаўняць карты на праезд. Гаджэт абсталяваны сэнсарным дысплеем і «разумее» чатыры мовы.

Працуе гэта так: вы выбіраеце тып аперацыі (напрыклад, купіць два талона), затым прыкладваеце картку і атрымліваеце талоны. Хутка і зручна.

2
Вася / Адказаць
15.05.2018 / 11:55
Зачем полуавтоматы?
В цивилизованных странах принимают и банкноты и монеты.
1
Гаспадыня / Адказаць
15.05.2018 / 11:59
Гаджэт абсталяваны сэнсарным дысплеем і «разумее» чатыры мовы. Але не разумее нашых капеек і як даваць рэшту. Таму толькі карткі.
1
123 / Адказаць
15.05.2018 / 12:00
Нужно было сделать их ещё больше, размером с телефонную будку
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру