15.05.2018 / 23:18

Аўтакран у Лідзе пашкодзіў 12 аўтамабіляў ФОТА 2

Аўтакран у Лідзе пашкодзіў 12 аўтамабіляў, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася днём 15 мая. Кіроўца аўтакрана прыехаў да аднаго з прадпрыемстваў Ліды, спыніўся каля краю праезнай часткі і адлучыўся на 10 хвілін. Вярнуўшыся, мужчына сваёй тэхнікі не знайшоў.

Аўтакран пачаў адвольны рух і «сабраў» з правага боку шэсць аўтамабіляў. Ад удару яго адкінула праз раздзяляльную паласу на другі бок дарогі і паркоўку, дзе пашкоджанні атрымалі яшчэ некалькі аўто. Агулам кран пашкодзіў 12 аўтамабіляў. На шчасце, людзей на шляху машыны не аказалася.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

1
Gervasij / Адказаць
16.05.2018 / 00:00
Увайшоў у клінцы. Прарочы назоў!)
1
микола / Адказаць
16.05.2018 / 07:52
За  расп...во  надо  отвечать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру