Ва Украіне — успышка адру, за тыдзень на адзёр захварэла 1407 чалавек: 651 дарослы і 756 дзяцей. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавалі ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай вобласці і ў Кіеве.

З пачатку 2018 года на адзёр ва Украіне захварэў 15 261 чалавек — 6243 дарослых і 9018 дзяцей. За гэты час ад ускладненняў адру памерла восем чалавек: шасцёра дзяцей і двое дарослых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0