21.05.2018 / 14:56

Жанчына за рулём БелАЗа расціснула КамАЗ 18

У горадзе Кісялеўск Кемераўскай вобласці Расіі самазвал БелАЗ раздушыў бензавоз КамАЗ. Пра гэта ria.ru паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МУС.

Інцыдэнт адбыўся на тэхналагічнай дарозе вугальнага прадпрыемства. За рулём БелАЗа знаходзілася жанчына, па чыёй віне і адбылося сутыкненне. «Устаноўлена, што 38-гадовая кіроўца БелАЗа пасля запраўкі не пераканалася ў бяспецы манеўру і дапусціла сутыкненне з аўтацыстэрнай», - удакладнілі ў ведамстве.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Паліцэйскія склалі на жанчыну адміністрацыйны пратакол аб парушэнні правілаў манеўравання (артыкул 12.14 КаАП), па якім прадугледжаны штраф у 500 расійскіх рублёў (16 беларускіх).

2
Anarkisto / Адказаць
21.05.2018 / 15:01
Мой БелАЗ - мае правiлы)

Беларускi сьвет vs русский мир - 1:0


3
зь Берасьця / Адказаць
21.05.2018 / 15:10
Толькi у Масковii можа кабета на Белазе расцiснуць Камаз.
1
Зымяль / Адказаць
21.05.2018 / 15:13
Вывглядае як схаваная рэклама))))))))))))))))
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру