22.05.2018 / 11:15

Лукашэнка выказаўся пра вылет беларускай хакейнай зборнай з эліты 28

Беларускім хакеістам месца ў ніжэйшым дывізіёне, але мірыцца з гэтым не трэба. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнай рады клуба «Дынама-Мінск» Ігара Шуневіча.

«Тое, што наша зборная вылецела з элітнага дывізіёна, — гэта па справе, іх месца там. Ім няма чаго рабіць з такой гульнёй у гэтым дывізіёне. Але пагадзіцца з гэтым мы ніяк не можам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як будзе ў далейшым развівацца клуб «Дынама-Мінск», які з'яўляецца базай для падрыхтоўкі хакеістаў для нацыянальнай зборнай.

«Цяпер федэрацыя (хакея) усё больш ківае на «Дынама», што клуб не выконвае сваіх абавязацельстваў. Клуб кажа пра тое, што ім самім трэба гуляць і выйграваць, паказваць гульню, таму ёсць свае інтарэсы. Каб у нас не было разыходжанняў, трэба зрабіць так, каб лепшыя гульцы гулялі ў «Дынама», а самыя лепшыя дынамаўскія — у зборнай», — сказаў ён.

«У шкоду ўсім (пажадана, вядома, без шкоды) мы павінны перавагу аддаваць зборнай. Усё павінна быць закручана на краіну. Павінны гуляць беларускія хакеісты і перш за ўсё варатары. Гэта не справа, што ў нас няма нармальнай абароны. Ды і нападзення няма. Калі за дзясятак матчаў не могуць забіць дзясятак галоў, гэта не каманда», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

0
Дзед-*****аед / Адказаць
22.05.2018 / 11:19
Вы няможаце ? Вы з гэтымi аболтусамi высмактваеце нашу кроу i нашы грошы . Гэць !!!!
1
ДЭ / Адказаць
22.05.2018 / 11:21
Чаму ён размаўляе не федэрацыяй хакея шапіра, а з"старшыней" Дынама? Дынамо-гэта не зборная. Дзяржава-гэта не краіна
1
Мiкалаус / Адказаць
22.05.2018 / 11:26
Какой мудрый у нас глава нашей родной лукашенковской власти! Из низшего дивизиона в высший - для хоккея. А как насчет из третьего мира в первый - для страны? Что, если сменить приоритеты?
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру