01.06.2018 / 11:38

«Не кабак, а музей»: актывісты пачынаюць кругласуткавую акцыю пратэсту ў Курапатах супраць адкрыцця рэстарана ФОТЫ 36

У Курапатах у гэтыя хвіліны праходзіць акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцця побач з урочышчам рэстарана «Паедзем, паядзім». Рэстаран размешчаны за 50 метраў ад мемарыяла. У акцыі бяруць ўдзел Павел Севярынец, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў, Зміцер Дашкевіч.

Напачатку да прысутных звярнуўся Павел Севярынец. Ён заявіў, што ад суботы пачнецца кругласуткавая акцыя ў Курапатах актывістаў «Маладога фронту».

Паводле палітыка, адзінае выйсце ў інвестараў і арандатараў — перадаць будынак для музея ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. «Гэта адзінае для іх выйсце, каб захаваць нерухомасць, — перакананы Павел Севярынец. — Будаўніцтва ў ахоўнай зоне забароненае рашэннем пракуратуры».

 Севярынец раздаў удзельнікам пластыкавыя талерачкі з намаляванымі на іх мішэнямі.

Фота Волі Афіцэравай

4
Мiкалай / Адказаць
01.06.2018 / 11:41
А што скажа афiцыйны абаронца Курапатаў сп. Якубовiч?
3
Смотрящий / Адказаць
01.06.2018 / 11:55
Фашисты бы до такого не дадумались-а они поедем поедим-нелюди

1
Žvir / Адказаць
01.06.2018 / 12:08
Рэд. Выдалена.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру