03.06.2018 / 21:02

Польшча хоча пабудаваць адзін з найбуйнейшых аэрапортаў Еўропы 21

Аэрапорт Шапэна ў Варшаве.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб будаўніцтве аднаго з найбуйнейшых аэрапортаў у Еўропе.

Адзначаецца, што сярод чатырох падпісаных законаў у суботу ёсць і пра будаванне цэнтральнага камунікацыйнага порта.

Новы аэрапорт, які будзе знаходзіцца паміж Лоддзю і Варшавай, павінен стаць адным з найбуйнейшых транзітных аэрапортаў у Еўропе. На першым этапе будаўніцтва ён будзе абслугоўваць штогод каля 45 мільёнаў пасажыраў, а агулам — каля 100 мільёнаў у год. Для параўнання: праз Нацыянальны аэрапорт Мінск у мінулым годзе прайшло трохі больш за 4 млн пасажыраў.

Да 2019 года будуць працягвацца падрыхтоўчыя працы, а сам аэрапорт будзе будавацца восем гадоў — да 2027-га. Аэрадром будзе знаходзіцца за 40 кіламетраў ад Варшавы.

0
Ўўў / Адказаць
03.06.2018 / 21:26
Увы і ах, пакуль Белавія распавядае казкі пра тое чаму нельга пускаць лоўкосты, наш аэрапорт так і застанецца месцячковым тупіком
19
Муаммар Страстотерпец / Адказаць
03.06.2018 / 22:21
Хотят немцев по распилу переплюнуть...
0
gjjhhhh / Адказаць
03.06.2018 / 23:00
А могли бы ледовых дворцов отгрохать. Дикие люди...
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру