ДТЗ адбылося 10 чэрвеня каля 20.45 у вёсцы Чэрні, піша БелТА.

37-гадовы мясцовы жыхар на «Опелі Вектра» на скрыжаванні выехаў на сустрэчную і збіў 14-гадовую берасцейку, што стаяла на абочыне. У выніку школьніца атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў дзіцячую абласную бальніцу.

Кіроўца ў момант аварыі быў п'яны, ён восем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР.

Больш за тое, падчас разгляду здарэння на выручку кіроўцу прыйшоў яго брат. Паводзіў сябе неадэкватна: нецэнзурна лаяўся, хапаў праваахоўнікаў за форму, усяляк процідзейнічаў афармленні аварыі. У дачыненні да мужчыны ўжыта фізічная сіла і спецсродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0