30.10.2008 / 12:11

Мячкоўская ў сваім амплюа новыя кнігі, дасланыя ў Рэдакцыю 5

Мячкоўская Н.Б. Мовы і культура Беларусі: Нарысы / Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. — Менск: Права і эканоміка, 2008. (Acta Albaruthenica, Сэрыя «Моваведы Беларусі»).

Аўтар кампэтэнтна рэпрэзэнтуе малараспрацаваны кірунак у беларускай лінгвістыцы. Разам з тым пазыцыя філёляга вельмі нэўтральная, яна наўмысна ставіць сябе па-за беларускім драматызмам. Ніна Мячкоўская салідарызуецца з наступным выказваньнем аднаго з найслыньнейшых беларускіх лінгвістаў сучаснасьці Віктара Мартынава: «Дэкляратыўны тэзіс аб тым, што кожная нацыя мае свае спрадвечныя ўзаемазьвязаныя культуру і мову, не адпавядае рэчаіснасьці. Агульнавядома, што большасьць сучасных нацый, якія маюць сваю арыгінальную культуру, карыстаюцца мовамі, што ўзьніклі ў лоне чужых этнасаў». І далей: «Зразумела, што зьберажэньне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры — факт пазытыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэньне, чым правіла».

Але ж у беларусаў ёсьць што зьберагаць!

ADz

1
C.См. / Адказаць
30.10.2008 / 12:18
Мячкоўская - рэалістка, ADz - ідэаліст. Рацыю мае кожны, крытыкаваць тут няма за што. Назву матэрыялу лічу неадпаведнай.
0
ADz / Адказаць
30.10.2008 / 22:33
Назва -- не мая.
0
rtuc / Адказаць
30.10.2008 / 23:50
Відаць, гэная Мячкоўская сільна любіць эпатаж і безапелятыўныя цьверджаньні.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру