ТАСС

Значэнне транзітнага маршруту расійскага газу ў Еўропу праз Беларусь расце, заявіў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Найвышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Крамля.

Паводле яго слоў, да 2020 года Расія укладзе $ 2,5 млрд у рэканструкцыю беларускага ўчастка газаправода Ямал — Еўропа, а таксама дадаткова $ 1 млрд на пабудову новых газасховішчаў. «Маючы на ўвазе тэхнічны стан іншых маршрутаў экспарту расійскіх вуглевадародаў, у прыватнасці газу, у Еўропу, іх, прама скажам, нездавальняючы стан, беларускі маршрут набывае большае значэнне», - сказаў прэзідэнт Расіі

Раней Пуцін заявіў пра магчымасць давесці тавараабарот з Беларуссю да $ 50 млрд у год. Ён падкрэсліў, што за 2017 год тавараабарот вырас амаль на 23,5% (да $ 32,4 млрд).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?