30.10.2008 / 15:03

Урад паабяцаў МВФ правесьці шэраг рэформаў 3

Пра гэта сёння паведаміла лонданская газета Financial Times.

Беларускі ўрад паабяцаў Міжнароднаму валютнаму фонду правесці шэраг эканамічных рэформаў.

Пра гэта сёння паведаміла лонданская газета Financial Times. Выданне адзначае, што МВФ гатовы прадаставіць Беларусі крэдыт у памеры 2 млрд долараў і цяпер у Мінску ідуць перамовы ў гэтай справе.

У рамках згаданых рэформаў беларускі ўрад плануе часткова прадаць актывы дзяржаўных прадпрыемстваў. Financial Times адзначае, што банкаўская сістэма Беларусі не вельмі разгалінаваная, таму не моцна пацярпела ад фінансавага і крэдытнага крызісу. Аднак перспектыва спаду ў эканоміках ЗША і краінах ЕС пагражае негатыўна адбіцца на беларускім экспарце.

Паводле Financial Times, Беларусь атрымае стабілізацыйны крэдыт у выпадку, калі сапраўды адбудзецца пагаршэнне агульнай эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне.

Эўрарадыё

0
Кейстут / Адказаць
30.10.2008 / 16:26
І як гэта "дзімакрацічэская апшчэственнасьць" яшчэ не піша да МВФ гнеўныя адозвы і заклікі не ратаваць "дзіктатуру"? Нешта ў лесе здохла..
0
Филя / Адказаць
31.10.2008 / 03:28
Кейстут, "дзімакрацічэская апшчэственнасьць" праснулась и счас напишет. Стабилизационный кредит Беларуси давать нельзя,потому его выдают в случае "пагаршэння агульнай эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне". Например, у нас все хорошо - см. БТ. Кризис нас не коснулся, и кредит не нужен.
0
Кейстут / Адказаць
31.10.2008 / 10:56
Ужо здаецца, тое, што крызіс крануўся і нас, прызналі ўсе: ад Лукашэнкі, да дырэктароў прадпрыемстваў. Так што лепш узяць крэдыт зараз, пакуль у МВФ яшчэ ёсьць грошы. "Пагаршэнне агульнай эканамічнай і фінансавай сітуацыі" зараз адбываецца па ўсім сьвеце. Таму лепш стаць у чаргу жадаючых першымі, чым апошнімі. Мо, што і абломіцца..:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру