14.07.2018 / 18:50

ФІФА не будзе караць футбаліста Віду за відэа з фразай «Слава Украіне! Бялград, палі!» 5

ФІФА не будзе караць гульца харвацкай зборнай Дамагоя Віду за другое відэа, дзе ён ускліквае: «Бялград, палі!» і «Слава Украіне!». Раней федэрацыя аштрафавала Віду і вынесла яму папярэджанне.

Пра гэта РБК паведаміла прэс-служба федэрацыі.

Кіраўнік дысцыплінарнага камітэта ФІФА «пасля поўнага аналізу» другога відэа з удзелам Віды вызначыў, што яно было запісана перад тым, як ФІФА абвясціла пра сваё першае рашэнне аб пакаранні Віды. «Ніякага дадатковага парушэння правілаў ФІФА не было», — гаворыцца ў паведамленні ФІФА.

Пасля перамогі над зборнай Расіі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футболе з'явілася два відэа з удзелам Віды.

За першае з іх ФІФА вынесла папярэджанне Віду і аштрафавала яго на 15 тысяч швейцарскіх франкаў. На гэтым відэароліку Віда вітаў усіх воклічам «Слава Украіне», а другі член харвацкай дэлегацыі, Огнен Вукоевіч, які выконваў ролю памочніка трэнера зборнай, заяўляў, што гэта была перамога «за «Дынама» і Украіну». Абодва харвата раней гулялі за кіеўскае «Дынама».

Харвацкі футбольны саюз пасля гэтага апублікаваў заявы, дзе гаварылася, што Вукоевіч і Віда прыносяць прабачэнні за свае словы, якія «не мелі палітычных канатацый, але, на жаль, пакінулі магчымасць для такой інтэрпрэтацыі». Сам Віда таксама выбачыўся перад расійскімі заўзятарамі. «Я зрабіў памылку. Я хачу яшчэ раз папрасіць прабачэнне перад рускімі людзьмі. Выбачайце, гэта жыццё. Трэба вучыцца на памылках», — сказаў ён тады.

На другім відэа, якое таксама з'явілася пасля таго, як Харватыя абыграла Расію, Віда сядзеў побач з экс-гульцом нацыянальнай каманды Івіцам Олічам (які цяпер уваходзіць у трэнерскі штаб каманды) і піў піва. Абмяркоўваючы з кімсьці футбол, Віда прамаўляе «слава Украіне», «Бялград, палі!», а далей спявае песню на сербскай мове.

Як паведамляла выданне Blic, футбаліст, як мяркуецца, камунікаваў па інтэрнэт-сувязі з супрацоўнікамі рэстарана «Бялград» у Кіеве, у якім працуюць прадстаўнікі югаслаўскай дыяспары ва ўкраінскай сталіцы. У канцы ён перадае прывітанне свайму знаёмаму Ёвану.

З відэазапісу немагчыма дакладна зразумець, калі і дзе ён быў зроблены. Аднак Віда і Оліч сядзяць у форме, вырабленай да чэмпіянату свету ў Расіі. Па дадзеных Blic, запіс быў зроблены пасля чвэрцьфінальнага матчу, у якім харваты па пенальці абыгралі зборную Расіі. Таксама не было дадзеных аб тым, хто менавіта запісаў гэтае відэа.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

nn.by

7
Двинск / Адказаць
14.07.2018 / 19:26
Домагой, мы з табой!
8
ГУД / Адказаць
14.07.2018 / 19:35
пакарайце лепш дурняу з расіссіі
3
DJ Stability / Адказаць
14.07.2018 / 19:44
Пабедабесіе на беразе Цюрыхскага возера не зразумелі. А з запісам усё проста - у Расіі ўвесь інтэрнэт-трафік адслежваецца. Наўрвдці футбалісты шыфраваліся - кантора і радая чарговую порцыю лакшыны сваім оркам падкінуць. Правакацыя, фошызды, распятыя хлопчыкі, бе-бее!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру