Паводле неафіцыйных дадзеных, бойка адбылася каля аднаго з гродзенскіх бараў. Вялікая кампанія адпачывала на летняй тэрасе бара «Семафор». У нейкі момант разагрэтыя алкаголем гродзенцы сталі абуральна сябе паводзіць, і работнікам бара давялося выклікаць міліцыю.

Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, паспрабавалі затрымаць хлопцаў за адміністрацыйнае правапарушэнне, аднак атрымалі супраціў. Участковыя выклікалі падмогу з Дэпартамента аховы і разам паспрабавалі суцішыць дэбашыраў. Але ў выніку, у момант затрымання, завязалася бойка, у ход якой умяшаліся і мужчыны з суседняга століка. У выніку пацярпелі абодва бакі — супрацоўнік міліцыі атрымаў удар абцасам у галаву.

Міліцыянту была аказана першая медыцынская дапамога, цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Жанчына, якая вырашыла такім чынам аднавіць справядлівасць, затрымана. Прычына канфлікту высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0