29.08.2018 / 15:39

Легендарны хутар «Шаблі» гарэў трэці раз. Гаспадар упэўнены, што быў падпал 8

На хутары арганізатара канцэртаў Уладзіміра Шаблінскага здарыўся чарговы пажар.

Першы раз хутар гарэў у 2013 годзе, за тыдзень да фестывалю «Вольнае Паветра». Тады згарэў стары драўляны дом.

У 2014 годзе ізноў перад фестывалем невядомыя спрабавалі падпаліць машыну Шаблінскага.

І вось увечары 16 жніўня загарэўся так званы «сарай-бар «Малако». Пабудова выгарала цалкам.

Па словах гаспадара, пашанцавала з накірункам ветру, каб ён быў бы іншым, то хутар згарэў бы цалкам. Плюс хутка прыехалі пажарныя з Валожына.

Сам Шаблінскі кажа, што пасля першага пажару яшчэ былі падазрэнні: можа, вінаватая кепска зробленая печка? Цяпер ён упэўнены, што агонь гуляе па «Шаблях» не проста так. І вінаватых не знойдуць.

«Трагедыя, паўтораная зноў і зноў — ператвараецца ў фарс. Трэці падпал прыкладна ў адзін і той жа час за пяць гадоў запар — ужо проста смешна. Ваша задача прыбраць нас з краіны — недасяжная. Усё, што нас не забівае — робіць нас мацней», — напісаў у сваім фэйсбуку Шаблінскі.

УШ

2
TT. / Адказаць
29.08.2018 / 15:56
Добрый совет в сложившейся ситуации: недорогая система видеонаблюдения на территории хутора по периметру за пару сотен уе+страховка имущества в белгосстрахе+дымоизвещатель в каждом помещении.
Такие меры как минимум снизят возможные угрозы, а в случае чего восполнят потери и помогут найти преступников.
3
Bara / Адказаць
29.08.2018 / 16:02
Дык камэры паставiць. Чаму не?
1
Ігарок / Адказаць
29.08.2018 / 16:07
Валацугі праклятыя! Уладзімір, трымайцесь да апошняга!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру