Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт адказаў на зварот мінчан, якія прасілі ўлады перайменаваць станцыю метро «Плошча Леніна» у «Плошчу незалежнасці». Адказ ведамства размешчаны на сайце petitions.by.

Як вынікае з ліста, прапанову аб перайменаванні разгледзела камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска. Перш чым прымаць канчатковае рашэнне, камісія праз СМІ пацікавілася меркаваннем гараджан на гэты конт.

— У камісію паступіла звыш 40 лістоў з меркаваннямі па гэтым пытанні. У 31 лісце (у тым ліку былі калектыўныя звароты) меркаванні супраць перайменавання станцыі метро «Плошча Леніна», — паведамляе ведамства і тлумачыць, што, з улікам «неадназначных меркаванняў жыхароў горада», метрапалітэн прапанаваў захаваць існуючую назву станцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?