TWITTER/@NUSR-ETT

TWITTER/@NUSR-ETT

Відэа, на якім Нікалас Мадура абедае ў адным з самых дарагіх рэстаранаў Стамбула, выклікала гнеў у яго роднай Венесуэле, якая перажывае цяжкі эканамічны крызіс.

На відэа знакаміты турэцкі кухар Нусрэт Гёкчэ эфектна разразае мяса перад Мадурам і яго жонкай Сіліяй Флорэс у сваім рэстаране Gokce's Nusr-Et ў Стамбуле.

Шэф-кухар Нусрэт Гёкчэ апублікаваў тры відэа пра візіт Мадуры ў «Інстаграме», але затым выдаліў іх. Аднак многія карыстальнікі сацыяльных сетак ужо распаўсюдзілі гэта відэа

Знакаміты кухар, якога празвалі Salt Bae за яго асаблівы спосаб пасыпання мяса соллю, на відэа карцінна разразае кавалак мяса, абслугоўваючы прэзідэнцкую пару. Чуваць, як прэзідэнт Мадура кажа: «Такое бывае адзін раз у жыцці».

На іншых відэа прэзідэнт Мадура курыць цыгару са скрынкі, на якой выгравіравана яго імя, а Сілія Флорэс трымае футболку з выявай шэф-кухара.

Прэзідэнцкая пара спынілася ў Стамбуле па шляху з Кітая, дзе прэзідэнт спрабаваў прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку Венесуэлы.

У Венесуэле пад уладай Чавэса і Мадура пачалася інфляцыя і татальны дэфіцыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?