Сярод ночы дзяжурная медсястра пачула, як у двары нешта грыміць.

Глянуўшы праз акно, убачыла, як двое хлопцаў цягнуць скрыню з бахіламі.

Медсястра крыкнула: «Што вы робіце?»

Хлопцы скрыню кінулі і збеглі.

У Валожынскім Следчым камітэце пацвердзілі гэты выпадак, аднак адзначылі, што крымінальная справа не заведзеная.

«Адсек у апараце, дзе захоўваюцца манеты, не пашкоджаны, таму сумы шкоды няма. Адзінае, што зламыснікі пашкодзілі заднюю сценку апарата, дзе захоўваліся бахілы. Але колькі іх рассыпалася, не лічылі».

Апарат прымае манеты 10, 20, 50 капеек і 1 і 2 рублі. Бахілы ў ім каштавалі 50 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?