25.09.2018 / 12:28

Хлопца, які выдаў сябе за дзяўчыну ў сацсетках, прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі 21

24-гадовага Аляксандра Мельніка прызналі вінаватым у тым, што ён падмануў 63 чалавекі. У віртуальным свеце Аляксандр быў дзяўчынай са складаным лёсам, ёй увесь час патрэбныя былі грошы, каб аплаціць камуналку, купіць лекі, зрабіць аборт. Не бачачы незнаёмку, мужчыны перавялі 26 тысяч даляраў.

Фота Кацярыны Барысевіч, Tut.by

Судовы працэс не зусім па звычайнай крымінальнай справе доўжыўся больш за два месяцы. Пацярпелых так шмат, што змясціцца ў адну залу усе не маглі. За кратамі — 24-гадовы Аляксандр Мельнік, якому, па версіі следства, на мабільны тэлефон мужчыны пералічылі буйную суму грошай.

У аўторак, 25 верасня, суд Савецкага раёна Мінска прызнаў Мельніка вінаватым па ч.4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт. 208 КК (вымагальніцтва) і прысудзіў да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне хлопец будзе адбываць у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Яшчэ падчас першага дня судовага пасяджэння многія пацярпелыя заяўлялі: прэтэнзій да абвінавачанага няма. Паўстаў нават няёмкі момант, як звяртацца да хлопца, бо пацярпелыя яго ведалі як Ірыну Шуневіч, Ірыну Шымко або Таццяну.

— Калі вы пазнаёміліся з … — звярталася да аднаго з пацярпелых пракурор, паглядзеўшы на Аляксандра Мельніка.

— … з уліковым запісам, — удакладняў суддзя Аляксандр Воўк.

Усяго карыстальнікі «Укантакце» і на tabor.ru перавялі на мабільны тэлефон 26 тысяч даляраў. Самая вялікая сума, якая змешчана ў абвінавачванні, - 39 тысяч рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

7
Вот / Адказаць
25.09.2018 / 12:41
Многовато. Все-таки надо учитывать творческий подход к разводу лохов:)
6
Джулія / Адказаць
25.09.2018 / 12:42
Не, ён. вядома, махляр, але ж чым ён ім пагражаў? Самі ж добраахвотна грошы пераводзілі. За што буйны памер? хапіла б з яго і "хіміі".
0
Читатель / Адказаць
25.09.2018 / 12:46
За Ирину Шуневич лишних 2 года накинули.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру