Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Саламянкоўскай увечары 14 кастрычніка. Каля 20 гадзін з 10-га паверха звалілася 13-гадовая дзяўчынка.

Калі на месца здарэння прыбылі медыкі хуткай дапамогі, яна была яшчэ жывая, але без прытомнасці. З цяжкой палітраўмай дзяўчынку даставілі ў дзіцячую абласную клінічную бальніцу, дзе дактары змагаліся за яе жыццё, аднак ноччу яна памерла, піша «Гродзенская праўда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0