Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У маі 2019 года на адзін тыдзень выпадае некалькі выходных дзён — 7 мая, у аўторак — Радаўніца, традыцыйна панядзелак у гэтым выпадку абвяшчаецца выходным днём, з адпрацоўкай у якую-небудзь суботу. А 9 мая, у чацвер — Дзень Перамогі, таму пятніцу, хутчэй за ўсё, таксама абвесцяць выходным днём — таксама з пераносам адпрацоўкі на іншы дзень. Такім чынам, на сераду, 8 мая прыпадае адзін працоўны дзень.

Дзмітрый Крутой лічыць, што з эканамічнага пункту гледжання працаваць толькі адзін дзень у тыдзень вялікага сэнсу не мае. Таму ўрад разгледзіць магчымасць абвяшчэння «выходнага» тыдня з 6 па 12 мая.

«Таму на ўзроўні ўрада гэтая тэма будзе, я думаю, асобна разгледжана з улікам спецыфікі мая 2019 года, і ўзважыўшы ўсе за і супраць, будзе прынята канчатковае рашэнне», - сказаў Дзмітрый Крутой.

У наступным годзе ў Беларусі могуць упершыню абвесціць вясновыя «канікулы для дарослых» на цэлы тыдзень?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?