22.10.2018 / 11:07

МАЗ выпусціў аўтобус-гармонік са штурхаючым прывадам ФОТЫ 29

Мінскі аўтамабільны завод выпусціў першы аўтобус вялікай умяшчальнасці са штурхаючым прывадам і найноўшым вузлом сучлянення ад кампаніі Hubner, які яшчэ не выкарыстоўваўся ў свеце. Першынец будзе прадстаўлены на міжнародным аўтобусным салоне Busworld, які пройдзе ў Маскве з 23 па 25 кастрычніка, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

МАЗ 216 стане першым сучлененым беларускім аўтобусам з задняматорнай кампаноўкай. Сілавы прывад будзе знаходзіцца ў хваставой частцы«гармоніка». У выніку інжынеры зрабілі ціхі і прасторны салон, даўшы больш свабоднага месца пасажырам, у тым ліку маці з дзецьмі і маламабільных груп насельніцтва. Новы аўтобус зроблены цалкам нізкапольным - вышыня прыступкі над узроўнем дарогі складае 34 см, а пры выкарыстанні кліранса - 27 см.

Сярод адрозненняў — унікальны вузел сучлянення 24.2 нямецкай фірмы Hubner, які адрозніваецца ад серыйнай версіі 19.5. Упершыню яго апрабуюць якраз на беларускім аўтобусе.

Аўтобус «расцягнуўся» у даўжыню на 18 м пры шырыні ў 2,55 м і вышыні ў 3,1 м.

Унутры прадугледжана 40 сядзенняў, а ўсяго ж у салоне змесціцца каля 170 чалавек. 

Фоты прэс-службы МАЗа

6
Алесь / Адказаць
22.10.2018 / 11:17
Рабіце лепей электробусы. Тады яшчэ й дыхаць будзе лягчэй у горадзе.
32
Шура / Адказаць
22.10.2018 / 11:27
Прививки уже испытали на нас, теперь испытают гармошку и привод. А почему бы немецкой фирме-изготовителю гармошки не испытать ее на немцах?
5
Нет маршруткам / Адказаць
22.10.2018 / 11:29
Хорошо, что в Беларуси развивают общественный транспорт. Это правильно
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру