09.11.2018 / 10:48

Названы самы запамінальны момант чэмпіянату свету 2018 года 3

Хет-трык форварда зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду ў вароты нацыянальнай каманды Іспаніі (3:3) названы самым запамінальным момантам чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі. Аб гэтым паведамляецца ў Twitter-акаўнце ФІФА.

Галы форварда ў першым туры групавога этапу турніру набралі роўна 50% галасоў заўзятараў. Другое месца заняў пераможны гол паўабаронцы зборнай Германіі Тоні Крооса ў вароты шведаў у другім туры групавога этапу (2:1), забіты на пятай кампенсаванай хвіліне (24% галасоў).

На трэцяе месца заўзятары паставілі форварда зборнай Уругвая Эдынсана Кавані, чые два галы ў матчы 1/8 фіналу супраць Партугаліі (2:1) выбілі падапечных Фернанду Сантуша з турніру (19%).

4
Вымя / Адказаць
09.11.2018 / 11:02
Не, самы запамінальны - гэта як Pussy R. выбеглі.
0
Николай / Адказаць
09.11.2018 / 20:32
Мне больше всего запомнились счастливые Грабар-Китарович и Макрон под дождём и Путин под зонтиком)
0
Петров (Мишков) - Боширов(Чепига) / Адказаць
10.11.2018 / 10:41
Если внимательно почитать твит, то станет понятно что выбирали не лучший момент всего ЧМ, а лучший момент из матчей, сыгранных на стадионе Сочи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру