09.11.2018 / 22:10

«Ніколі не позна загладзіць віну». Сваякі ахвяр катастрофы МН17 просяць Трампа паўплываць на Пуціна 11

Сваякі ахвяр авіякатастрофы МН17 просяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паўплываць на расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з мэтай апублікаваць дэталёвую інфармацыю пра абставіны гібелі лайнера. Копія ліста знаходзіцца ў расійскай Новой газеты.

У лісце да Трампа сваякі назвалі пазіцыю Масквы «відавочнай спробай схаваць (праўду) пра здарэнне». Яны просяць Трампа пераканаць Пуціна апублікаваць дэталёвую інфармацыю пра абставіны гібелі лайнера ў небе над Данбасам, адзначаючы, што «ніколі не бывае позна загладзіць віну».

«Прэзідэнт Пуцін шмат працуе, каб аднавіць павагу да расійскага народа і самому ўвайсці ў гісторыю ў якасці вялікага дзяржаўнага дзеяча. Калі ён сапраўды ім з'яўляецца, то яму неабходна разумець, што ўтойванне (праўды), настолькі відавочнае ў сур'ёзных злачынствах, як атака на MH17, працуе супраць дасягнення яго мэты», — напісалі сваякі ахвяр.

3
Рыгор / Адказаць
09.11.2018 / 23:19
Не разумею пазіцыю сваякоў ахвя. Калі вы хочаце дэталёвай інфармацыі, дык павінны патрэбаваць міжнародага суда над Пуціным і выканаўцамі. Тады можа, калі-небудзь хоць стрэлачнікаў назавуць.
2
Дед Мороз / Адказаць
10.11.2018 / 01:48
Всё правильно... международный трибунал должен судить Путина и причастных с его окружения за уничтожение гражданского самолёта.
9
вопрос / Адказаць
10.11.2018 / 08:33
А почему они не попросили об этом Порошенко? Тот ведь должен лучше знать, кто и зачем сбил этот несчастный самолёт?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру