У сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці» абрынулася столь, пацярпелі дзве жанчыны, адна з іх шпіталізаваная.
«Арэна-Сіці» — адна з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак Мінска. Яе агульная плошча больш за 85 тысяч квадратных метраў.
Трохузроўневы будынак змяшчае больш за 70 крамаў, асноўная з якіх — гіпермаркет «Прастор». Апроч таго, працуюць кінатэатр, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фудкорт, які быў першым у Беларусі.
«Арэна-Сіці» адкрылася ў 2013 годзе і належала мільянеру Юрыю Чыжу. Але калі ў яго ўзніклі праблемы з бізнэсам, гандлёвы цэнтр давялося закласці банкам, а пасля і прадаць.
Цяпер адзіны ўласнік «Арэна-Сіці» — «Белаграпрамбанк». Фінансавая ўстанова набыла яго ў чэрвені 2016 года за $75 мільёнаў.