19.11.2018 / 14:07

На Палессі пабудуюць мост з Леніна ў Новы Ленін 18

У Жыткавіцкім раёне завершана будаўніцтва яшчэ аднаго моста. Ён узведзены над ракой Случ паміж аграгарадком Ленін і вёскай Новы Ленін, піша sb.by.

Неабходнасць у будаўніцтве моста наспела даўно і абумоўлена ў першую чаргу геаграфічнымі асаблівасцямі Ленінскага сельскага Савета. Рака Случ падзяляе яго на дзве часткі.

У выніку каля паўсотні чалавек пражываюць «адрэзанымі» ад цэнтра сельсавета. Яшчэ каля трохсот жыхароў на тэрыторыі Мілевіцкага сельсавета не маглі аператыўна атрымліваць медыцынскае абслугоўванне, паколькі ўчастковая бальніца знаходзіцца на другім беразе ракі. А, да прыкладу, супрацоўнікам двух лясніцтваў, каб патрапіць на працу, трэба пераадолець больш за 30 «лiшнiх» кіламетраў.

Цікава, што назва Ленін ніякага дачынення да «правадыра сусветнага пралетарыята» не мае. Гэта назва вядома ад 1568 г.

15
Serg / Адказаць
19.11.2018 / 14:16
Ленин жив в веках!!! Супер!!!
1
Валя / Адказаць
19.11.2018 / 14:21
Мо на пачатку там быў хутар і жыла ў ім нейкая Лена, а цераз раку ў яе шчэ была сядзіба,га?
39
не так / Адказаць
19.11.2018 / 14:25
НЕ ДОЛЖНО БЫТЬ В БЕЛАРУСИ НИКАКИХ НАЗВАНИЙ УЛИЦ, ГОРОДОВ, ДЕРЕВЕНЬ С ИМЕНЕМ ленин..

и пофиг, что название это у кого-то там датировано 1568 годом

из принципиальных соображений террорист ленин - и БЕЛАРУСЬ - слова-антогонисты
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру