Здарэнне адбылося 25 лістапада ў Магілёве. 34-гадовы прадпрымальнік прабіў кола ў машыне, паведамляе міліцыя рэгіёна.

Спыніўся, стаў мяняць кола. У нейкі момант старое кола выскачыла з рук і пакацілася ў бок праезнай часткі. Мужчына кінуўся яго лавіць, пакінуўшы аўтамабіль на дамкраце. Але калі вярнуўся, дамкрата не было — хтосьці адкруціў яго і забраў

Мужчына напісаў заяву ў міліцыю, указаўшы, што дамкрат каштаваў 600 рублёў. Падазраванага затрымалі — гэта 20-гадовы беспрацоўны.

За крадзеж падазраванаму пагражае да трох гадоў, дамкрат вярнулі прадпрымальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0