Тры чалавекі пацярпелі пры сутыкненні легкавіка і маршруткі ў Мінску, піша Tut.by.

Аварыя адбылася 12 снежня, у 19.40. Паводле інфармацыі інспектараў, кіроўца БМВ пры павароце налева не прапусціў мікрааўтобус «Фальксваген», які ехаў па вуліцы Гарэцкага з боку вуліцы Мазурава ў напрамку вуліцы Шаранговіча.

У выніку ДТЗ кіроўца BMW і два пасажыры маршруткі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу. Таксама ў аварыі механічныя пашкоджанні атрымаў аўтамабіль «Пежо», які здзейсніў наезд на адламаныя частцы кузава аўто, што сутыкнуліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0