Марына Золатава. Фота Волі Афіцэравай.

Марына Золатава. Фота Волі Афіцэравай.

Галоўная рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава адказала ў праграме «Ток» на пытанне пра вярбоўку работніка рэдакцыі.

— Журналіст Дзмітрый Бобрык напісаў пра тое, што яго спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва, нейкім чынам, абяцалі яму за гэта зняць абвінавачванні. Як гэта было? Тое, што ён прызнаўся, я думаю, было маральна няпроста. Ці гэта абмяркоўвалася асобна ў рэдакцыі?

— Па-першае, Дзіма нам расказаў усё адразу. Мы выйшлі з ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання — Рэд.), сустрэліся, пагаварылі, ён усё гэта расказаў. Сказаў, што не збіраецца выконваць свае абяцанні, якія прымусілі там даць. Што да яго публікацыі, яго «камін-аўта», то папярэдне гэта з намі не абмяркоўвалася. Гэта было яго ўласнае жаданне. Думаю, гэта было выклікана… Якраз у гэты дзень ці трошкі раней Уладзімір Мацкевіч зрабіў сваю публічную заяву, і, думаю, гэта была рэакцыя такая Дзімы, якую ён абдумаў, канечне. Я лічу, што ён усё правільна зрабіў, калі ўсё публічна сказаў, публічна заявіў аб гэтым. Канечне, я яго падтрымліваю.

— Як вы думаеце, чаму вам не прапаноўвалі такое супрацоўніцтва?

— Я думаю гэта было б дзіўна, калі б супрацоўніцтва прапаноўвалі галоўнаму рэдактару. Калі яго прапаноўваць проста журналістам, ці нават не журналістам, а асобам, якія працуюць у іншых аддзелах, то гэта было б зразумела, а спрабаваць завербаваць галоўнага рэдактара — гэта трошкі дзіўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0