21.12.2018 / 22:38

Месенджар Slack пачаў блакаваць карыстальнікаў за паездкі ў Крым 2

20 снежня карыстальнікі карпаратыўнага месенджара Slack па ўсім свеце сутыкнуліся з блакаваннямі акаўнтаў. Разам з гэтым яны атрымалі паведамленне ад адміністрацыі, у якім указана афіцыйная прычына — эканамічныя санкцыі ЗША ў дачыненні да Кубы, Паўночнай Карэі, Ірана, Сірыі і Крыма.

Блакаванне закранула карыстальнікаў, якіх западозрылі ў працы з гэтых рэгіёнаў. Пры гэтым у Slack кіруюцца «прэзумпцыяй вінаватасці» і абмяжоўваюць доступ у акаўнт на падставе падазрэнняў, прымушаючы кліентаў даказваць невінаватасць тэхпадтрымцы.

Адміністрацыя мэсэнджара пацвердзіла факты блакаванняў.

17
Адыкватник) / Адказаць
22.12.2018 / 00:21
хахаа... много будет пострадавщих))))) смех
впервые слышу об этой проге
1
Злрбны бурацін / Адказаць
22.12.2018 / 18:08
Адыкватник, яны пра вас таксама ніколі не пачуюць. Розніца толькі ў тым, што ў іх рыначная капіталізацыя 5 мільярадаў долараў, а ў вас, думаецца, крыху меней:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру