У пасольстве Беларусі ў Расіі пракаментавалі затрыманне Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насця Рыбка. У консульскім аддзеле пасольства абяцаюць сустрэцца з ёй у найбліжэйшы час.

— Безумоўна, мы займаемся гэтым пытаннем. Мы знаходзімся ў працоўным кантакце з расійскім бокам. У адпаведнасці з консульскай канвенцыяй намі атрымана афіцыйнае апавяшчэнне аб затрыманні грамадзян Рэспублікі Беларусь, і ў гэты момант мы рэалізуем комплекс крокаў па абароне нашых грамадзян, якія прадугледжаны міжнароднымі і двухбаковымі пагадненнямі, — пракаментаваў Аляксандр Сувораў, загадчык консульскага аддзела пасольства Беларусі ў Расіі.

Пакуль што супрацоўнікі пасольства з Рыбкай не сустракаліся.

— Афіцыйнага звароту адваката да нас не было. Я мяркую, што ў найбліжэйшы час мы сустрэнемся з нашымі затрыманымі грамадзянамі, — сказалі ў дыппрадстаўніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?