Інцыдэнт адбыўся 29 студзеня за два кіламетры на паўночны ўсход ад аграгарадка. Парушальнікаў інспектары заспелі на месцы злачынства.

Адзін з іх — 35-гадовы мясцовы жыхар - прыехаў на возе і паспеў пашкодзіць 3,6 кв.м перагною. Яго 48-гадовы аднавясковец з дапамогай трактара зняў лясны подсціл жывога надглебавага покрыва на плошчы 93,96 кв.м.

«Гэта землі ААТ «Новая Прыпяць», пакрытыя драўняна-хмызняковай расліннасцю. Жыхары Альшан для вырошчвання расады перыядычна здымаюць там ўрадлівы пласт. Дарэчы, адзін з парушальнікаў ужо трапляўся у мінулым годзе інспектарам за падобным заняткам», — паведаміў БелТА Генадзь Сыса, начальнік Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У дачыненні да мужчын распачаты адміністрацыйныя працэсы. Ім пагражае штраф, памер якога залежыць ад нанесенай прыродзе шкоды: адна базавая велічыня за 1 кв.м незаконна знятага ўрадлівага пласта глебы (1 БВ складае 25,5 рубля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?