12.02.2019 / 14:16

Дзярждума прыняла ў першым чытанні законапраект аб ізаляцыі расійскага сегмента інтэрнэту 14

Дэпутаты Дзяржаўнай думы прынялі ў першым чытанні законапраект сенатара Андрэя Клішаса пра ізаляцыю расійскага сегмента інтэрнэту. За дакумент прагаласавалі 334 дэпутаты, супраць - 47.

Кіраўнік профільнага камітэта па інфармацыйнай палітыцы Леанід Левін у сваім выступе адзначыў, што некаторыя палажэнні законапраекта патрабуюць карэкціроўкі, але гэта магчыма зрабіць да другога чытання.

Супраць законапраекта выступілі прадстаўнікі ўсіх фракцый, акрамя «Адзінай Расіі».

У снежні сенатар Андрэй Клішас у суаўтарстве з Людмілай Бокавай і дэпутатам Дзярждумы Андрэем Лугавым унёс законапраект, які дазволіць расійскім уладам кантраляваць кропкі злучэння расійскага сегмента інтэрнэту з вакольным светам. Для процідзеяння знешнім пагрозам аўтары дакумента прапануюць, у прыватнасці, стварыць інфраструктуру, якая дазволіць расійскаму сегменту працаваць у ізаляцыі.

2
Libertarian / Адказаць
12.02.2019 / 14:30
.by туды таксама ўсмокчуць. Пэўна будзе адным з пунктаў "паглыбленай інтэграцыі".
0
LitvinM / Адказаць
12.02.2019 / 14:52
Ура. Стройнымі шыхтамі ды й з песьнямі ў Паўночную Карэю. Наперад скрэпныя маразматыкі
3
Дм / Адказаць
12.02.2019 / 14:53
Я тоже за! Пусть сидят за забором.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру